Любоў да чытання пачынаецца з дзяцінства .

Печать

 Любоў да чытання пачынаецца з дзяцінства

  

З кожным годам расце колькасць наведвальнікаў Кобрынскай дзіцячай гарадской бібліятэкі. І бібліятэчныя работнікі робяць усё магчымае, каб юныя чытачы тут адчувалі сябе, нібы дома.

Маглі без цяжкасцяў выбраць цікавую і карысную літаратуру, пазнаёміцца з навінкамі, пагартаць розныя маляўнічыя часопісы, пры неабходнасці пакарыстацца камп'ютарам. Прычым для паляпшэння абслугоўвання і пашырэння чытацкага далягляду ў дзіцячай бібліятэцы шмат робіцца не толькі сёлета, у Год кнігі, але і ў любы іншы перыяд. Сёлета ж для юнай аўдыторыі запланаваны шэраг выстаў, творчых сустрэч, іншых цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў.