Бялоў Захапляючие

Печать

Захапляючыя акорды свята


Кобрын адзначыў 725-годдзе. На другі дзень свята Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка падрыхтавала для ўсіх гасцей шэраг цікавых мерапрыемстваў. Карысталіся папулярнасцю кніжныя выставы, дзеці з захапленнем удзельнічалі ў конкурсе малюнкаў на асфальце. А побач усе жадаючыя проста на вуліцы  мелі магчымасць атрымаць асалоду ад творчасці клуба “Сустрэча”. Аб праграме, якую падрыхтавала да свята бібліятэка, нам расказала загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Ларыса Цвяткова.
- Наша праграма прысвечана не толькі 725-годдзю Кобрына, але і Году кнігі. Менавіта таму сёння мы вынеслі на вуліцу ўсе нашы кніжныя выставы, каб людзі атрымалі магчымасць пазнаёміцца з усім тым, што прапаноўвае наша бібліятэка.
Дзмітрый БЯЛОЎ.