Палажэнне аб раённым конкурсе электронных відэавізітак «У родную вёску прашу зазірнуць»

Печать

Палажэнне
аб раённым конкурсе электронных відэавізітак
«У родную вёску прашу зазірнуць»

Агульныя палажэнні

1. Палажэнне вызначае асноўныя паняцці, мэты, задачы, парадак і ўмовы правядзення раённага конкурсу відэавізітак «У родную вёску прашу зазірнуць» (далей Конкурс)
2. Конкурс праводзіцца ў рамках Года малой радзімы.
3. Арганізатарам Конкурсу з’яўляецца аддзел бібліятэчнага маркетынгу Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Дзяржаўнай установы культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма».

Мэты і задачы

1. Садзейнічаць выхаванню любові і павагі чытачоў да малой радзімы.

2. Стварыць уласны электронны краязнаўчы бібліятэчны прадукт.
3. Стымуляваць творчую актыўнасць і прафесійныя навыкі бібліятэкараў у краязнаўча-пошукавай дзейнасці.
4. Садзейнічаць выхаванню любові і павагі чытачоў да малой радзімы.
5. Развіваць і падтрымліваць творчы патэнцыял супрацоўнікаў бібліятэк, павышаць іх прафесійнае майстэрства.

Парадак і ўмовы правядзення

1. Конкурс праводзіцца ў перыяд з 1 сакавіка па 1 лістапада 2020 года.

2. У Конкурсе прымаюць удзел усе камп'ютарызаваныя бібліятэкі Установы. 3. На Конкурс прымаюцца работы ў форме электронных прэзентацый (не болей 20 слайдаў).
4. Для выканання работы выкарыстоўваецца праграма Microsoft Office PowerPoint 2003, 2007, 2010.
5. У прэзентацыі могуць быць выкарыстаны тэксты, фотаздымкі, дыяграмы, схемы, гукавае афармленне, відэафрагменты.
6. Электронныя дакументы прадастаўляюцца на электронных носьбітах у аддзел бібліятэчнага маркетынгу да 1лістапада 2020 г.
7. Метадычную падтрымку Конкурсу ажыццяўляюць супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу і бібліёграфы Кобрынскай ЦРБ.
8. Тэхнічнае суправаджэнне падрыхтоўкі відэавізітак ажыццяўляюць супрацоўнікі аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і гаспадарчага абслугоўвання Кобрынскай ЦРБ.

Патрабаванні да відэавізітак

Відэавізіткі могуць прысвячацца ваенна- гістарычнаму мінуламу вёскі, знаёміць з адметнасцямі і прыродным багаццем рэгіёна, папулярызаваць творчасць мясцовых літаратараў і фальклорна-этнаграфічную спадчыну, расказваць аб вядомых земляках, якія дасягнулі поспехаў у розных сферах дзейнасці, адлюстроўваць сучаснае становішча вёскі і г. д.

Крытэрыі конкурснага адбору

- Суадноснасць віэавізітак з тэмай Конкурсу.

- Высокі ўзровень раскрыцця і стылёвае аддзінства зместу.
- Арыгінальнасць афармлення электронных дакументаў.
- Дакладнасць і паўната асвятлення краязнаўчга матэрыялу;
- Выкарыстоўванне ў рабоце матэрыялаў з самых разнастайных крыніц.

Падвядзенне вынікаў Конкурсу

Вынікі Конкурсу будуць падведзены не пазней 20 лістапада 2020 года

Пераможцы Конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі.

Склад журы Конкурсу

1. Легацюк Л. В. – дырэктар ЦБС

2. Галавейка Т.А. – заг. аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦБ
3. Курачук С.Д. – гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦБ
4. Міхейкіна – Белякова А. М. – гал. бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦБ
5. Ефціфеева Н. П. – бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦБ


Кантактная інфармацыя:
аддзел бібліятэчнага маркетынгу
2-36-81
Сайт: www.krcls.by E-mail: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript