З. Дудзюк - "Слодыч і атрута"

Печать

Паважаныя карыстальнікі! Прапануем вашай увазе раман беларускай пісьменніцы З. Дудзюк - "Слодыч і атрута".

Адметны голас ў беларускай літаратуры мае Зінаіда Іосіфаўна Дудзюк. Творчаму пяру аўтара прыналежаць некалькі паэтычных складанак, казкі для дзяцей, кнігі прозы, гістарычныя раманы, драматычныя творы.

Адным з самых яркіх твораў пісьменніцы, напісаных ёю ў апошнія гады, з'яўляецца раман «Слодыч і атрута». У ім раскрываецца адна з драматычных старонак у жыцці беларускага народа на прыкладзе гісторыі адной заходнебеларускай сям’і , нашых з вамі землякоў, на долю якіх выпалі шматлікія сацыяльныя катаклізмы: бежанства пасля пачатку Першай сусветнай вайны, грамадзянская вайна, польскі рэжым, прыход Саветаў, Другая сусветная вайна, нямецкая акупацыя, рэпрэсіі.
Як прызнавалася пісьменніца, раман яна задумала даўно і пісаўся ён не адзін год. Прататыпамі герояў з'яўляюцца рэальныя людзі з няпростымі лёсамі.
Гэтая кніга - пра жыццё, пра чалавечыя лёсы і, канешне, пра вялікае каханне і нянавісць, пранесёныя праз жыццёвыя нягоды і варункі лёсу; пра сілу духу чалавечага, здатнага апярэдзіць час і прастор.
Раман уражвае сваёй глыбінёй і пранікнёнасцю, лірыкай пачуццёвых перажыванняў.
Кніга заснавана на рэальных успамінах, асабістай перапісцы і нават па матэрыялах савецкага КДБ.

6