У. Гніламёдаў

Печать

У. Гніламёдаў - вядомы беларускі крытык і літаратуразнаўца, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя У.Калесніка і прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, акадэмік. Яго пяру належыць шэраг крытычных і мастацкіх твораў.

Тэма Вялікай Айчыннай вайны невычэрпаная - пра гэта сведчаць і раманы Уладзіміра Гніламёдава, якія рэалістычна паказваюць паднявольнае жыццё людзей на акупаванай нямеца-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Заходняй Беларусі ва ўмовах нацыскага рэжыму, узнікненне і арганізацыю супраціву, партызанскага руху, доўгачаканыя дні вызвалення. Аўтарскі мастацкі стыль адрозніваецца глыбокім псіхалагізмам, таму апісанне характараў персанажаў, каларыту і асаблівасцяў эпохі, якая адлюстравана ў творах, надзвычай рэалістычнае.

1