Нелюбімыя гінуць

Печать

 Віктар Праўдзін

"Нелюбімыя гінуць"

Раман Віктара Праўдзіна "Нелюбімыя гінуць" — надзвычай сучасны, глыбока псіхалагічны і ў значнай меры — сентыментальны.
У цэнтры ўвагі аўтара — лесы трох жанчын. Люба Анікейчык, прывабная вясковая беларусачка, ад побытавай безвыходнасці і няўдалага кахання вярбуецца на заробкі ў Германію. Маладая чэчэнка Айшэ, нелюбімы муж-гвалтаўнік якой гіне, пакідаючы цяжарную жанчыну ва ўмовах вайны працягваць яго род. Мінчанка Марыя па віне п`янага мужа ў мядовы месяц трапляе ў аўтакатастрофу і застаецца бязногай калекаю. Ад нявесты зняволены ў турме нарачоны адмаўляецца, спустошаная маральна жанчына ідзе на шлях распусты. У рамане чаргуюцца нямецкія, чэчэнскія, беларускія раздзелы-карціны, сюжэт востры, напружаны.
У кнігу ўключана таксама вядомая далёка за межамі Беларусі дэтэктыўна-прыгодніцкая аповесць "Эксгумацыя".