Васіль Шырко “Нязваны госць”

Печать

Васіль Шырко “Нязваны госць”


Вострасюжэтныя аповесці лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Васіля Шырко чытаюцца на адным дыханні. Невялікія памерам, глыбокія па змесце, яны, несумненна, зацікавяць чытачоў.
Героі трапляюць у экстрэмальныя сітуацыі. Маладую пару медыкаў адпраўляюць на некалькі гадоў у Рэспубліку Гвінею, дзе яны змагаюцца са страшнай лепрай, знаходзяць сяброў. Герой абароны Сталінграда генерал Чуйкоў збіраецца сурова пакараць маладога, ні ў чым не вінаватага афіцэра, з якім сустракаецца праз шмат гадоў пасля вайны. Генерал ужо двойчы Герой, маршал, але і афіцэр — палкоўнік, Герой Савецкага Саюза.
Аповесці ўпрыгожваюць былі, прымаўкі, нязмушаная родная мова.

5