Уладзімір Саламаха «Калi ўпадзе адзiн…»

Печать

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэмііпісьменніка Уладзіміра Саламахі шмат у чым прадстаўляе новы, нетрадыцыйны для беларускай літаратуры погляд на вайну і чалавека на ёй.

У аснове рамана - маральная трагедыя жыхароў спаленай карнiкамi вёскi Гуда. Галоўныя дзеючыя асобы - бацька здраднiка, якi ўдзельнiчаў у знiшчэннi аднавяскоўцаў, i яны, гуднянцы, якiя цудам выжылi, а таксама іх сыны-воіны, кожны з якіх стаяў перад асабістым выбарам: застацца ў жывых ці ахвяраваць свае жыцці ў імя выратавання людзей.

Сцвярджэнне аўтара аб святой неабходнасцi чалавеку ў любых, нават самых страшных сiтуацыях, жыць у згодзе з усiм астатнiм светам заклiкае чытача да фiласофскiх разважанняў аб жыццi, аб нашым мiнулым, сучасным i будучым.

Раман будзе цікавы ўсім, хто любіць мастацкую літаратуру і захапляецца псіхалагізмам у творчасці празаікаў, надае асаблівую ўвагу ўнутранаму стану герояў.

6