ГІМН КОБРЫНСКАГА РАЁНА

Печать

 ГІМН КОБРЫНСКАГА РАЁНА

 

Словы Ю. Давідзюка, Л. Кірылюк
Музыка Ю. Давідзюка

Край наш радзімы - лугі і палі,
Ціхі куток беларускай зямлі.
Кобрыншчына - ты наш дом,
Светлы, утульны наш дом.

Прыпеў:
Кобрыншчына! Радзіма мая!
Беларуская наша зямля!
Слаўся, квітней на радасць людзей,
Дарагая Айчына, мацней!

Буслы ў небе, вёсак агні.
Песня, над родным прасторам ляці.
Шчасця табе на вякі,
Бацькаўскі край дарагі.

Прыпеў:
Кобрыншчына! Радзіма мая!
Беларуская наша зямля!
Слаўся, квітней на радасць людзей,
Дарагая Айчына, мацней!

Мірнае сонца над намі свяці.
Пад чыстым небам ты вечна жыві.
Сцягам і гербам тваім
Моцна мы ўсе даражым.

Прыпеў:
Кобрыншчына! Радзіма мая!
Беларуская наша зямля!
Слаўся, квітней на радасць людзей,
Дарагая Айчына, мацней!