Ксенія Шафранская

Печать

 

Ксенія Шафранская

 

НА ПРАСТОРАХ ЗЯМЛІ БЕЛАРУСКАЙ

 

На прасторах зямлі беларускай

Горад мой старажытны стаіць.

Родным Кобрынам я ганаруся,

У ім утульна і радасна жыць.

 

Усё мне люба ў горадзе гэтым:

Вуліц шум і праспектаў прастор.

Цешыць душу вясёлка у небе,

Сагравае цяплом родны двор.

 

Усім на радасць растуць тут палацы,

На пацеху дарослым і дзецям.

Быццам мы апынулісь у казцы,

Самай лепшай казцы на свеце.

 

Людзі тут працавітыя, добрыя,

У бядзе дапамогуць адразу.

Запрашаю сяброў усіх у госці я,

Пагуляем па Кобрыну разам.