Малой радзімы прыцяжэнне
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Малой радзімы прыцяжэнне

PDF Печать E-mail

Малой радзімы прыцяжэнне : інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік да 475-годдзя з часу першага згадвання ў пісьмовых крыніцах вёсак Лелікава, Павіцце Кобрынскага раёна / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын, 2021. – 90 с. : каляр. фат. - (Серыя «Па вёсках нашага краю»).

1 1

Інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік прысвечаны 475-годдзю з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах вёсак Лелікава, Павіцце Кобрынскага раёна. Выданне мае разгорнутую структуру і свой унікальны фармат. Аповед пра два населеныя пункты Кобрыншчыны сабраны пад адной вокладкай у незвычайнай падвойнай форме - «лелікаўская» і «павіццеўская» часткі паказальніка размешчаны люстрана.
Выданне змяшчае значную інфармацыю аб надзвычай цікавых, унікальных вёсках-юбілярах, расказвае аб падзеях далёкага мінулага і тых, што яшчэ ў многіх у памяці, славутасцях, памятных мясцінах, традыцыях, вядомых земляках. Удакладняюць інфармацыю фотаздымкі з галерэі Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, архіваў Лелікаўскай і Павіццеўскай публічных бібліятэк. У паказальніку шырока прадстаўлена бібліяграфія: кнігі, артыкулы з кніг, пералік публікацый з газет і часопісаў на беларускай і рускай мовах з 1959 па 2021 год. Даведачны апарат прадстаўлены алфавітным спісам перыядычных выданняў, матэрыялы з якіх уключаны ў паказальнік.
Выданне разлічана на шырокае кола чытачоў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, яго культурай, мовай, этнаграфіяй.

Вложения:
Скачать этот файл (Лелікава.pdf)Лелікава.pdf5417 Kb
Скачать этот файл (Павіцце.pdf)Павіцце.pdf5760 Kb
Яндекс.Метрика